31 лiпеня 2024, Серада, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску не змаглі прадаць з аўкцыёну 14-гадовага кракадзіла

11
У Менску не змаглі прадаць з аўкцыёну 14-гадовага кракадзіла

За Дандзі хацелі атрымаць 2 тысячы рублёў.

Нільскага кракадзіла хацелі прадаць у Менску падчас аўкцыёну, які прайшоў 30 ліпеня, але беспаспяхова. У гандлі, праўда, удзельнічаў адзін пакупнік, але ў выніку ён не пацвердзіў заключэнне ўгоды, паведаміла ЗАТ «Белрэалізацыя».

Нільскаму кракадзілу з імем Дандзі 14 гадоў, цяпер ён жыве ў Менскім заапарку. Уласнікам маёмасці значыцца ТАА «Аўтсорсінг Карпарэйшн», якое цяпер знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

За кракадзіла хацелі атрымаць 2 тыс. рублёў, але, здаецца, столькі ён не каштуе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках