31 лiпеня 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦАХАЛ нанёс авіяўдар па сталіцы Лівана

ЦАХАЛ нанёс авіяўдар па сталіцы Лівана

Мэтай удару быў камандзір «Хезбалы».

ЦАХАЛ нанёс авіяўдар па сталіцы Лівана Бейруце. Мэтай удару быў камандзір «Хезбалы».

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Да вечару 30 ліпеня ліванскія СМІ пачалі пісаць пра выбух у прыгарадзе Дахія Бейрута, дзе, як вядома, знаходзіцца цэнтр «Хезбалы».

ЦАХАЛ пацвердзіў, што нанёс авіяўдар па Бейруце.

Паводле словаў вайскоўцаў, мэтай удару быў камандзір «Хезбалы», які здзейсніў смяротны ракетны ўдар па Мадждал-Шамсу і не толькі.

Паводле словаў Цахала, у інструкцыях для ізраільскіх цывільных асобаў пакуль няма зменаў.

Між тым міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што ліванская тэрарыстычная група «перасекла чырвоную лінію».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках