31 лiпеня 2024, Серада, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў папярэдзілі пра магнітную буру, што набірае моц

1
Беларусаў папярэдзілі пра магнітную буру, што набірае моц

Яна накрые Зямлю 30 і 31 ліпеня.

На Зямлі пачалася і набірае моц магутная магнітная бура, яе пік актыўнасці прыпадзе на другую палову дня 30 ліпеня.

Магнітная бура 30 ліпеня будзе максімальна актыўнай пачынаючы з 15-й да 18-й гадзіны паводле менскага часу.

Акрамя таго, навукоўцы Лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў і Інстытута сонечна-зямной фізікі папярэдзілі беларусаў і іншых жыхароў Зямлі, што магутнасць геаўдараў чарговай магнітнай буры пачне зніжацца не раней як у другой палове дня 31 ліпеня. А супакоіцца магнітасфера бліжэй да 18-й гадзіны серады.

Усплёскі сонечнай актыўнасці высокія, чакаюцца выбліскі класу Х, у тым ліку пратонныя. Геамагнітнае поле 31 ліпеня будзе слаба ўзрушаным, радыяцыйнае становішча – узрушанае. Магчымае пагаршэнне ўмоваў караткахвалевай-радыёсувязі цягам сутак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках