31 лiпеня 2024, Серада, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мелоні: Кітай не зацікаўлены ў падтрымцы расейскай прамысловасці

3
Мелоні: Кітай не зацікаўлены ў падтрымцы расейскай прамысловасці
ДЖОРДЖА МЕЛОНІ

Пра гэта прэм'ерка Італіі заявіла пасля сустрэчы з Сі.

Прэм'ерка Італіі Джорджа Мелоні мяркуе, што Кітай пакуль не зацікаўлены ў падтрымцы расейскай прамысловасці. Пра гэта яна заявіла пасля сустрэчы з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам у Пекіне, якая адбылася 29 ліпеня.

«Я думаю, што Кітай не зацікаўлены на гэтым этапе ў падтрымцы прамысловага патэнцыялу Расеі, нават калі, як мы ведаем, ён не ўмешваецца наўпрост», – сказала кіраўніца італьянскага ўраду.

Яна падкрэсліла, што падчас сустрэчы з Сі яна «вельмі дакладна» абмеркавала пытанне падтрымкі Расеі ў захопніцкай вайне супраць Украіны. Лідары таксама «разам абдумалі, якія ў каго ёсць інтарэсы».

«Прэзідэнт Сі ўчора сказаў, што Кітай заўсёды працуе над мірным суіснаваннем паміж народамі, і тут я хацела б бачыць крокі, якія робяцца ў гэтым кірунку», – сказала Мелоні, дадаўшы, што Кітай можа выканаць вялікую ролю ў заканчэнні расейска-ўкраінскай вайны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках