31 лiпеня 2024, Серада, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка і Азаранка згуляюць на турніры ў Вашынгтоне

2
Сабаленка і Азаранка згуляюць на турніры ў Вашынгтоне

Ад удзелу ў Алімпіядзе абедзве тэнісісткі адмовіліся.

Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка праз месяц вернуцца на корт. Абедзве спартоўкі заяўленыя на турнір WTA 500, які праходзіць у Вашынгтоне.

Вікторыя Азаранка пачне свой шлях з 1/16 фіналу, дзе ёй трэба будзе згуляць з Хэйлі Баптыст (№97 WTA). Матч адбудзецца ў ноч на 31 ліпеня.

Арына Сабаленка з'яўляецца першай сеянай турніру. Гэты статус ёй дазваляе стартаваць з 1/8 фіналу. Беларусцы ў спаборніцы дастанецца пераможца матчу Кэці Валынец (ЗША, нумар 56 WTA) – Каміла Рахімава (Расея, нумар 105 WTA).

Адзначым, што прызавы фонд турніру складае $922 тыс. З іх $122 тыс. дастануцца пераможцы. За першае месца будзе налічана 500 балаў.

Перамога на спаборніцтве зможа вярнуць Арыну Сабаленку на другі радок рэйтынгу WTA. У выпадку поспеху беларуска ссуне з пазіцыі чэмпіёнку турніру ў Вашынгтоне мінулага года – Коры Гаўф. Амерыканка цяпер выступае на Алімпіядзе ў Парыжы.

Цікава, што і для Азаранкі перамога можа стаць добрым мастком наверх. Цяпер 20-я ракетка планеты мае ў сваім актыве 2159 балаў. У выпадку перамогі яна можа аказацца 16-й.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках