31 лiпеня 2024, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аэрадроме Алення былі пашкоджаныя адразу два расейскія бамбавікі Ту-22М3

2
На аэрадроме Алення былі пашкоджаныя адразу два расейскія бамбавікі Ту-22М3

Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГУР МА Андрэй Юсаў.

У выніку выбуху на ваенным аэрадроме Алення ў Мурманскай вобласці Расеі (блізу 1800 км ад мяжы Украіны) 25 ліпеня былі пашкоджаныя два далёкія звышгукавыя бамбавікі-ракетаносьбіты Ту-22М3. Пра гэта 30 ліпеня ў каментары Радыё Свабода паведаміў прадстаўнік ГУР МА Андрэй Юсаў.

«Гаворка ідзе пра выбух над размяшчэннем самалётаў. Больш за тое, магу паведаміць, што ідзе гаворка пра пашкоджанне двух бартоў Ту-22М3. І ёсць адпаведныя нумары бартавыя – борт №33 і борт №31. Борт №33 – гэта прабоіны верхняй частцы фюзеляжу. І борт №31 – гэта таксама пэўныя пашкоджанні», – расказаў Юсаў.

Паводле ягоных словаў, аднаўленне гэтых самалётаў можа заняць некалькі месяцаў.

Юсаў удакладніў, што атака была здзейсненая 25 ліпеня, арыентавальна ў 15.47.

«Спадарожнікавыя здымкі – гэта вельмі важная крыніца інфармацыі, але характар пашкоджанняў і паразы розныя, і гэта, вядома, не адзіная крыніца інфармацыі, на якую варта абапірацца. Але інфармацыя пацверджаная з розных крыніцаў, і пра сам факт гэтага інцыдэнту мы ўжо можам гаварыць як пра тое, што дакладна мела месца быць», – падкрэсліў прадстаўнік ГУР МА.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках