31 лiпеня 2024, Серада, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль пацвердзіў ліквідацыю камандзіра Хезбалы

Ізраіль пацвердзіў ліквідацыю камандзіра Хезбалы

Яго шукалі ЗША.

У ноч на 31 ліпеня войска Ізраіля (ЦАХАЛ) ударыла па сталіцы Лібана Бейруце, у выніку чаго загінуў самы высокапастаўлены ваенны камандзір Хезбалы Фуад Шакра, таксама вядомы як Хадж Махсін. Пра гэта паведаміў у X міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант.

"Сёння ноччу ЦАХАЛ правёў дакладную і прафесійную аперацыю ліквідацыі вышэйшага вайсковага камандзіра Хезбалы", – напісаў ён.

Галант дадаў, што на руках Шакры "кроў многіх ізраільцян".

Напярэдадні ізраільскія вайскоўцы заявілі, што нанеслі ўдар па Бейруце. Выданне The Times of Israel заяўляла, што ЦАХАЛ атакаваў Фуада Шукру, які адшукваецца ў ЗША за дачыненне да выбуху казармы марской пяхоты ў Бейруце ў 1983 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках