31 лiпеня 2024, Серада, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі з гатэля выкралі беларуску

10
У Расеі з гатэля выкралі беларуску

Інцыдэнт адбыўся ў Падмаскоўі.

Грамадзянку Беларусі выкралі ў Падмаскоўі. Аб інцыдэнце паведамляе расейскае РЕН-ТВ.

Паводле ягонай інфармацыі, 28 ліпеня ў падмаскоўным Каралеве двое мужчын скралі 33-гадовую грамадзянку нашай краіны з гатэля. Яны пасадзілі яе ў аўто і пачалі патрабаваць з яе 700 тысяч рублёў (амаль $8 тысяч) пад надуманай падставай.

Непадалёк ад "Крокус Сіці Хола" ў Краснагорску выкрадзеную перасадзілі у іншы аўтамабіль.

Паведамляецца, што ў выніку жанчыну вызвалілі паліцыянты. Гэта адбылося на 111 км трасы М4 "Дон" у Маскоўскай вобласці.

Высветлілася, што выкрадальнікамі былі таксама беларусы. Гэта 26- і 37-гадовы мужчыны. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулаў аб выкраданні і вымагальніцтве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках