31 лiпеня 2024, Серада, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкордная атака расейскіх «шахедаў» была няўдалай

4
Рэкордная атака расейскіх «шахедаў» была няўдалай

Украінскія сілы СПА збілі ўсе 89 дронаў.

Уночы ў сераду, 31 ліпеня, расейскае войска атакавала Украіну кіраванай авіяцыйнай ракетай Х-59 і 89 шахедамі. Украінскія сілы СПА знішчылі ўсе цэлі.

Пра гэта паведаміў камандзір Паветраных сіл УСУ Мікалай Аляшчук.

Адзначаецца, што кіраваную авіяракету Х-59 расейцы запусцілі з паветранай прасторы акупаванай часткі Херсоншчыны, спрабуючы ўдарыць па Мікалаеўскай вобласці, а шахеды - з раёнаў Ейска, Сешчы, Курска і Прыморска-Ахтарска, РФ. Асноўным кірункам удару стала Кіеўская вобласць.

«Гэта адзін з самых масаваных нападаў ударных БПЛА Shahed-131/136. Такую ж колькасць шахедаў вораг прымяняў у навагоднюю ноч 1 студзеня 2024 года. Як тады, сёння ўкраінская супрацьпаветраная абарона выстаяла і адбіла масаваную атаку варожых беспілотнікаў», - заявіў Аляшчук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках