31 лiпеня 2024, Серада, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляменнік Трампа расказаў, што будзе галасаваць за Гарыс

12
Пляменнік Трампа расказаў, што будзе галасаваць за Гарыс
ФРЭД ТРАМП
ФОТА: ABC NEWS

І гатовы агітаваць за магчымага кандыдата ад дэмакратаў.

Пляменнік экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Фрэд заявіў, што ягоны дзядзька «атамны вар'ят».

«У кожнай сям'і ёсць свой вар'ят дзядзька. Мой - атамны вар'ят... Ён робіць рэчы, ад якіх я ўздрыгваю і кажу: няўжо гэта той самы хлопец, якога я ведаў? Што прымусіла яго змяніцца? Але пры ўсім гэтым, у мяне з ім заўсёды былі добрыя стасункі», - сказаў Фрэд Трамп у інтэрв'ю ABC News.

Паводле ягоных слоў, на выбарах ён плануе галасаваць за віцэ-прэзідэнтку Камалу Гарыс, бо ейная палітыка яму блізкая.

«Без сумневу, палітыка Камалы Гарыс - гэта тое, што я падтрымліваю. Таму я буду галасаваць за Камалу Гарыс», - падкрэсліў пляменнік Трампа.

Больш за тое, ён гатовы без ваганняў агітаваць галасаваць за яе, калі яго папросяць. У той жа час Фрэд усё ж наведае інаўгурацыю, калі ягоны дзядзька пераможа і запросіць яго.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках