31 лiпеня 2024, Серада, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Лукашэнкі да Пуціна прайшоў не найлепшым чынам

2
Візіт Лукашэнкі да Пуціна прайшоў не найлепшым чынам

Параноя абвастраецца.

У Менску вельмі нервова адрэагавалі на ліквідацыю завадатара ХАМАС Ісмаіла Ханіі.

Высвятляецца, калі занадта доўга тэрарызаваць суседзяў, можна атрымаць высокадакладны боепрыпас проста ў ложак у трэцяй краіне.

З улікам таго, што з Рыка Крыгерам хунта дайшла менавіта да тэрарыстычных практык, то такія дзеянні толькі абвастраюць параною.

На вельмі вузкім полі для манеўру сіняпаламу становіцца ўсё менш і менш камфортна. Тым больш, што візіт на Валаам прайшоў не самым лепшым чынам, і з таго боку працягваюць ціснуць.

Сітуацыя з Рыкам Крыгерам у канчатковым выніку стала пасткай. Калі ў Менску засталося хоць нейкае падабенства прагнозу і аналітыкі, дык вельмі важна пазбегнуць яшчэ большай пасткі вакол транзіту грузаў. І тут патрэбныя крокі, а не жэсты.

Telegram-канал "Нік і Майк"

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках