31 лiпеня 2024, Серада, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпраўляць лісты і пасылкі з Беларусі за мяжу стане даражэй

Адпраўляць лісты і пасылкі з Беларусі за мяжу стане даражэй

“Белпошта” падвышае тарыфы.

Тарыфы паслуг "Белпошты" з 1 жніўня падрастуць у сярэднім на 5%. Напрыклад, адпраўка за мяжу простага ліста або бандэролі вагой да 20 грам будзе каштаваць 2,58 рубля пры звычайнай перасылцы і ад 2,94 рубля пры прыярытэтнай (гэта даражэй на 12 і 18 капеек). Адзначым, што кошт перасылкі залежыць ад масы адпраўлення, паведамляецца на сайце структуры.

На простыя дробныя пакеты ва ўсе краіны (акрамя Аўстраліі, ЗША, Канады і Мексікі) цана будзе стартаваць ад 5,52 рубля (плюс 24 капейкі).

Прадпрыемства раней тлумачыла, што падвышэнне коштаў звязанае з “існымі лагістычнымі абмежаваннямі пры перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў у асобных кірунках”. "Белпошта" выкарыстоўвае альтэрнатыўныя спосабы перавозкі, што цягне за сабой дадатковыя выдаткі.

Папярэдні раз тарыфы на гэтыя паштовыя паслугі ў Беларусі падвышалі ў снежні мінулага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках