31 лiпеня 2024, Серада, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Вугоршчына заблакавала супольную заяву ЕЗ аб выбарах у Венесуэле

16
Politico: Вугоршчына заблакавала супольную заяву ЕЗ аб выбарах у Венесуэле

У Венесуэле чацвёрты дзень ідуць пратэсты.

ЕЗ не змог выступіць з адзінай заявай ад імя ўсіх краін-чальцоў аб выніках выбараў у Венесуэле, паколькі Вугоршчына наклала на яго вета.

Пра гэта стала вядома выданню Politico з уласных крыніц, піша "Еўрапейская праўда".

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура быў абвешчаны пераможцам прэзідэнцкіх “выбараў” 28 ліпеня. Падкантрольны ўраду выбарчы орган абвясціў, што Мадура перамог з падтрымкай блізу 51% галасоў выбаруаў. Апазіцыя заявіла аб фальсіфікацыі выбараў і перамозе свайго кандыдата.

Краіны ЕЗ хацелі прыняць у панядзелак супольную заяву, каб выказаць устурбаванасць вынікамі выбараў, але ім перашкодзіла пазіцыя Будапешта, паведамілі выданню два чыноўнікі, знаёмыя з ходам дыскусіі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕЗ Жазэп Барэль апублікаваў ад свайго імя заяву, у якой гаворыцца аб тым, што "дакладныя справаздачы ўнутраных і міжнародных назіральнікаў указваюць на тое, што выбары былі азмрочаныя шматлікімі хібамі і парушэннямі".

Зразумеўшы, што Вугоршчына, хутчэй за ўсё не саступіць, Барэль апублікаваў у аўторак паўторную заяву ад свайго імя, замест таго, каб шукаць падтрымкі ў 27 краін-сябраў ЕЗ.

“Звесткі, якія (венесуэльская) апазіцыя прадставіла грамадскасці, сведчаць аб радыкальна адрозных выніках ад тых, якія абвясцілі ўлады краіны”, - гаворыцца ў другой заяве Барэля.

"Да таго часу, пакуль пратаколы галасавання не будуць абнародаваныя і правераныя, ужо абвешчаныя вынікі выбараў не могуць быць прызнаныя", - сказана ў заяве.

Вета Вугоршчыны падкрэслівае фундаментальны хібы замежнай палітыкі ЕЗ, праз якія пастановы - уключаючы патэнцыйныя будучыя санкцыі супраць Венесуэлы - павінны быць аднагалосна ўзгодненыя паміж 27 краінамі-чальцамі. Некаторыя краіны, такія як Нямеччына, выступаюць за прыняцце замежнапалітычных пастаноў кваліфікаванай большасцю.

Злучаныя Штаты таксама маюць “сур'ёзныя асцярогі” наконт праўдзівасці абвяшчэння выбарчай камісіі Венесуэлы аб перамозе Нікаласа Мадура на прэзідэнцкіх выбарах.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках