31 лiпеня 2024, Серада, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку ўпаў гелікаптэр з параненымі расейскімі акупантамі

6
У Данецку ўпаў гелікаптэр з параненымі расейскімі акупантамі
ФОТА: У ДАНЕЦКУ РАЗДАЛІСЯ ВЫБУХІ 31 ЛІПЕНЯ (GETTY IMAGES)

СМІ пішуць, што ён быў збіты.

У часова акупаваным Данецку ў сераду, 31 ліпеня, прагрымелі выбухі. У Пралетарскім раёне горада паднімаецца дым, паведамляюць «Навіны Данбаса».

Мясцовыя суполкі пішуць, што ў Данецку працавала СПА. Таксама прарасейскія Telegram-каналы паведамляюць, што ў Пралетарскім раёне быў «прылёт», узнік пажар.

У сеціве кажуць, што ў горадзе, магчыма, ёсць траплянне ў расейскі вайсковы гелікаптэр. З неафіцыйных звестак, абломкі ад гелікаптэра падалі за некалькі кіламетраў ад выбуху, піша “РБК-Україна”.

У гелікаптэры перавозілі параненых расейскіх акупантаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках