31 лiпеня 2024, Серада, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы спецыяльнага прызначэння ГУВ атакавалі авіябазу РФ у Сірыі

3
Вайскоўцы спецыяльнага прызначэння ГУВ атакавалі авіябазу РФ у Сірыі

Пасля сустрэчы Пуціна і Асада.

Вайскоўцы спецыяльнага прызначэння Галоўнай управы выведкі Мінабароны нанеслі зруйнавальны ўдар па расейскай базе ў Сірыі. Пра гэта са спасылкай на суразмоўцаў у выведцы паведаміў Kyiv Pos і апублікаваў відэа. Суразмоўца liga.net у спецслужбе пацвердзіў спецаперацыю ў Сірыі

На відэа вайскоўцы ГУВ наносяць комплексны ўдар па расейскай авіябазе ў Сірыі, знішчаючы вайсковую тэхніку праз дзень пасля сустрэчы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з сірыйскім калегам Башарам Асадам. Сустрэча прайшла ў Крамлі 24 ліпеня.

Са звестак Kyiv Post, спецпадраздзяленне ГУВ "Хімік" нанесла комплексны ўдар па расейскай вайсковай тэхніцы на авіябазе Кувейрэс, размешчанай на ўсход ад Алепа і акупаванай расейскімі войскамі.

На відэа можна ўбачыць, што спачатку знішчаецца расейскі мабільны комплекс радыёэлектроннай барацьбы, а потым беспілотнікі атакуюць расейскія вайсковыя аб'екты на авіябазе.

Авіябаза Кувейрэс кантралюецца і выкарыстоўваецца расейцамі ў ваенных мэтах з 2015 года.

Ва ўкраінскай выведцы распавялі Kyiv Post, што база таксама выкарыстоўвалася для навучання і транспартавання замежных наймітаў на вайну супраць Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках