6 лiпеня 2024, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія прынізіла Лукашэнку на парадзе 3 ліпеня

12
Арменія прынізіла Лукашэнку на парадзе 3 ліпеня

Вольфавіч паскардзіўся на «укол» ад Ерэвана.

Міністэрства замежных спраў Арменіі павіншавала народ Беларусі з Днём незалежнасці. Але згадкі беларускіх уладаў у тэксце, апублікаваным у X, няма.

Акрамя таго, у Беларусь не прыбылі на вайсковы парад на Дзень незалежнасці парадныя разлікі Арменіі.

«Нашы віншаванні дружалюбнаму народу Беларусі з нагоды Дня незалежнасці. Усведамляючы значнасць гэтага дня, у тым ліку дзякуючы ўкладу армянскага народу ў вызваленне Беларусі, мы жадаем народу Беларусі міру і росквіту», – гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства Арменіі.

Таксама стала вядома, што Беларусь запрашала Арменію ўзяць удзел у парадзе ў Менску 3 ліпеня на Дзень незалежнасці. Аднак па надуманых, суб'ектыўных прычынах парадныя разлікі гэтай краіны не прыбылі, заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вольфавіч. Ён таксама распавёў, што «Арменія пакуль зʼяўляецца ўдзельнікам АДКБ, яе запрашаюць на ўсе форумы (па лініі гэтай арганізацыі. – заўв. рэд.)».

3 ліпеня ў Менску таксама праходзіла паседжанне Рады міністраў абароны краін СНД. Армянскі бок таксама праігнараваў запрашэнне і на гэтае мерапрыемства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках