6 лiпеня 2024, Субота, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбіла расейцаў, якія наступалі на Вугледар на матацыклах

4
УСУ разбіла расейцаў, якія наступалі на Вугледар на матацыклах

Акупанты патрапілі пад «камбайн смерці».

Змагаючыся за атрыманне дастатковай колькасці новай бранятэхнікі, каб замяніць прыкладна 16 000 машын, страчаных ва Украіне, гэтай вясной расейскія вайскоўцы прыйшлі ў роспач і пачалі абсталёўваць штурмавыя атрады недарагімі матацыкламі для бездаражы, піша Forbes.

Тэорыя складаецца ў тым, што жаўнеры на хуткіх матацыклах-пазадарожніках могуць абагнаць тысячы малюсенькіх украінскіх дронаў, якія рояцца над 700-мільнай лініяй фронту кожны дзень.

«Часам гэта працуе. У той час як расейскі наступ на поўначы, які пачаўся 9 траўня, хутка спыніўся ў горадзе Ваўчанску, размешчаным у некалькіх мілях на поўдзень ад расейска-ўкраінскай мяжы, расейскія войскі колькасцю амаль 50 000 чалавек ва Украіне здолелі прасунуцца на некалькі міль у некалькіх сектарах за апошнія тыдня», – пішуць аналітыкі.

«А часам напады на матацыклах абарочваюцца для расейцаў крывавымі бойнямі. 28 чэрвеня вялікая група штурмавых байкераў, здаецца, дзясяткі – атакавала 72-ю механізаваную брыгаду ўкраінскага войска ва Угледары на поўдні Украіны», – сказана ў матэрыяле.

Са слоў расейскага «ваенкара» Сладкова, мэтай было абысці ўкраінскую пазіцыю і адрэзаць яе.

«Там наспявае ўдар па ўкраінцам у спіну, а дакладней з тылу», – напісаў перад атакай ён.

Але ўкраінцы нанеслі ўдар па расейскай калоне, у якую ўваходзілі таксама танкі Т-80 і іншая бронетэхніка, з дапамогай дронаў і, мяркуючы па ўсім, ракет і артылерыі. Закапаныя міны, магчыма, яшчэ больш пагоршылі разбурэнні.

«Калі дым рассеяўся, расейскія войскі ляжалі ў руінах. 72-я механізаваная брыгада заявіла, што падбіла 16 танкаў, 34 баявыя машыны і 19 матацыклаў, а таксама забіла ці цяжка параніла больш за 800 расейскіх вайскоўцаў», – адзначаюць экспэрты.

Расейскае камандаванне «свядома кінула жывую сілу пад украінскі камбайн смерці, не маючы ніякіх шанцаў на выжыванне», – паведаміў украінскі вайсковы карэспандэнт Юры Бутусаў.

«Да няшчасця для расейцаў, штурм на матацыклах ў Вуглядары стаў не адзіным няўдалым такім нападам у канцы чэрвеня або пачатку ліпеня. У панядзелак аналітык Эндру Перпетуа падлічыў 25 расейскіх матацыклаў, знішчаных падчас нядаўніх баёў», – дадалі яны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках