6 лiпеня 2024, Субота, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупантаў выбіваюць з Глыбокага

Акупантаў выбіваюць з Глыбокага

УСУ вызвалілі новыя тэрыторыі ў Харкаўскай вобласці.

Узброеныя сілы Украіны адбілі пазіцыі каля Ліпцаў у Харкаўскай вобласці і контратакавалі. Пра гэта паведамілі аналітыкі Інстытуту вывучэння вайны ў штодзённай справаздачы за 3 ліпеня.

Са слоў украінскага намесніка камандзіра батальёна беспілотнікаў, Сілы абароны адбілі пазіцыі ля Глыбокага, што на поўнач ад Ліпцаў, на працягу апошніх сямі дзён, у раёне населенага пункта працягваюцца баі.

Расейскія вайскоўцы сцвярджалі, што ўкраінскія байцы працягваюць контратакаваць пад Глыбокім. Тады як украінскі вайсковец паведаміў, што УС РФ увесь час штурмуюць і хутка папаўняюць рэзервы на Харкаўскім кірунку, у выніку гэта спрыяе высокай інтэнсіўнасці баёў у гэтым раёне.

На паведамленне некалькіх расейскіх крыніц, УСУ разгортваюць падмацаванні бліжэй да лініі фронту на поўначы Харкаўшчыны, спрабуючы адбіць тэрыторыю, якую акупаваў вораг.

Аналітыкі адзначылі, што баі таксама працягваліся блізу Ліпцаў, Зялёнага і Нясумнага.

Расейцы рушылі наперад у Ваўчанску. Згодна з геалакацыйным кадрам ад 18 чэрвеня, УС РФ крыху прасунуліся на тэрыторыю Агрэгатнага заводу. Адзін з расейскіх ваенкараў заявіў, што лінія фронту ў Ваўчанску нібыта невыразная, бо ўкраінскія і расейскія войскі могуць утрымліваць пазіцыі «на адлегласці некалькіх метраў».

У ISW уважаюць, што вораг можа праводзіць частковую перадыслакацыю войскаў з Херсонскага і Данецкага кірунку на Харкаўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках