7 лiпеня 2024, Нядзеля, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як за год змяніліся цэны на жыллё ў Серабранцы

4
Як за год змяніліся цэны на жыллё ў Серабранцы

Рахунак ідзе на тысячы даляраў.

Серабранка з'яўляецца трэцім па папулярнасці мікрараёнам Менска для пакупкі кватэр на другасным рынку. Штомесяц тут здзяйсняецца прыкладна 50 угод куплі-продажу. Realt паглядзеў, як высокі попыт у сталіцы ў 2024 годзе паўплываў тут на кошты.

Гэтым разам журналісты адабралі кватэры плошчай да 70 квадратных метраў у мікрараёне Серабранка, па якіх здзяйсняліся ўгоды куплі-продажу. Разлічылі па іх сярэдні кошт кватэры і квадратнага метра ў красавіку-траўні 2024 года і параўналі з коштамі ўгод за аналагічны перыяд 2023 года. І вось што атрымалі:

За год кошт найбольш папулярнай невялікай кватэры плошчай да 40 квадратных метраў вырас больш за ўсё – у сярэднім на 7500 даляраў (або +15% да кошту квадратнага метра). Кватэру крыху большую (да 50 квадратных метраў) у 2024 годзе можна купіць у сярэднім за 59–300 даляраў, што на 5800 даляраў даражэй, чым год таму. Істотна падаражэлі 3-пакаёвыя кватэры плошчай ад 60 да 70 квадратных метраў – плюс 7200 даляраў (або +12% да кошту квадратнага метра).

Пры гэтым за красавік-травень 2024 года ў гэтым раёне было набыта кватэр усяго на 6% больш, чым летась. А сярэдні кошт квадратнага метра агулам па ўсіх кватэрах у красавіку-траўні 2024 года на 13% вышэйшы, чым у аналагічны перыяд мінулага года (1326 даляраў за квадратны метр супраць 1174 даляраў у 2023 годзе).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках