7 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ хоча наварыць «мангалы» на караблі для абароны ад удараў

4
РФ хоча наварыць «мангалы» на караблі для абароны ад удараў

Экспэрты распавялі, ці гэта спрацуе.

Расейскае камандаванне, відавочна, хоча процідзейнічаць марскім дронам УСУ ў Чорным моры. Экспэрты ацанілі намаганні.

Расея абяцае будаваць малыя ракетныя караблі з узмоцненым машынным адсекам. Гэта павінна нібы абараніць МРК ад удараў марскімі дронамі. Аднак, як піша Defense Express, гэтага развязання будзе відавочна недастаткова – і расейцы вернуцца да старых схемаў па абароне суднаў.

Расейцы тлумачаць гэта тым, што ўкраінскія катары-камікадзэ нібыта б'юць спачатку па машынным адсеку – каб цэль знерухоміць і зрабіць яе максімальна ўразлівай.

Аналітыкі параўноўваюць «навацыю» расейцаў з браняносцамі часоў Першай сусветнай ці лінкорамі часоў Другой сусветнай.

Таксама яны мяркуюць, што словы расейскага камандавання аб «дадатковай абароне» ад марскіх дронаў УСУ «могуць застацца на ўзроўні дэкларацый».

Узмацненне машыннага адсека гэтыя ўдары не перадухіліць, перакананы даследчыкі.

На іх думку, акупанты хутчэй вернуцца да выкарыстання так званых супрацьтарпедных сетак, якія па функцыяналу нагадваюць усім вядомыя «мангалы» на танках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках