7 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрыманы камандзір дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы

27
У Расеі затрыманы камандзір дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы
Арцём Гарадзілаў

Гарадзілаў знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.

Супрацоўнікі органаў вайсковай контрразведкі ФСБ затрымалі камандзіра 83-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады Арцёма Гарадзілава. Як піша «Коммерсант», гвардыі палкоўніка, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і іншых краін, падазраюць у махлярстве ў асабліва вялікіх сумах.

Што менавіта і на якую суму ставіцца ў віну Гарадзілаву, пакуль невядома.

У 2023 годзе Гарадзілава ўключылі ў санкцыйныя спісы ЗША. Яго прозвішча фігуравала ў цэлым шэрагу публікацый замежных СМІ аб вайсковых злачынствах, учыненых ва Украіне.

У 2022 годзе New York Times апублікавала расследаванне забойстваў мірных жыхароў у прыгарадзе Кіева Бучы, якая ў сакавіку знаходзілася пад расейскай акупацыяй.

Журналісты восем месяцаў вывучалі запісы з камер назірання, кадры, знятыя мясцовымі жыхарамі і разведвальнымі дронамі, размаўлялі з відавочцамі. У выніку следчыя змаглі ідэнтыфікаваць 22 расейскіх вайскоўцаў з 234-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка ПДВ пад камандаваннем, на той момант, падпалкоўніка Арцёма Гарадзілава, якія маюць дачыненне да забойстваў.

Газета называла забойствы і пакаранні мэтанакіраванай кампаніяй расейцаў для «ачысткі» шляху ў Кіеў і сцвярджала, што злачынствы адбываліся на загад ці з ведама начальства.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках