7 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрад спецразведкі вывез з акупаванай тэрыторыі палоннага марпеха УСУ

1
Атрад спецразведкі вывез з акупаванай тэрыторыі палоннага марпеха УСУ

Украінскія вайскоўцы правялі ўнікальную аперацыю.

Украінскія разведчыкі правялі паспяховую аперацыю і вывезлі з акупаванай тэрыторыі марскога пехацінца, які паўтара гады знаходзіўся ў палоне ў акупантаў. Пра гэта паведамілі ў Вайскова-марскіх сілах УСУ.

Над складанай і шматэтапнай спецаперацыяй працаваў атрад спецыяльнай разведкі ВМС УС Украіны «Анёлы».

Украінскі марпех патрапіў у расейскі палон, выконваючы заданне. За гэты час ён неаднаразова станавіўся ахвярай і сведкам катаванняў і здзекаў з украінскіх палонных. Увесь гэты час вайскоўцы Атрада спецыяльнай разведкі Вайскова-Марскіх Сіл УСУ «Анёлы» шукалі варыянты, як вярнуць яго назад. Яны таксама стала падтрымлівалі маці вайскоўца, якая працуе настаўніцай украінскай мовы.

«Да апошняга моманту я не магла паверыць, што гэта ўсё магчыма. Год таму, на дзень марской пяхоты, «Анёлы» прыехалі і паабяцалі яго вярнуць. Мінуў год і Саша зараз дома. Я дагэтуль не магу ў гэта паверыць. Вялікі дзякуй хлопцам за тое, што вярнулі майго сына», – распавяла маці марскога пяхотніка Вольга.

Аперацыю па вызваленні 29-гадовага Аляксандра распрацоўвала Упраўленне разведкі Камандавання ВМС УСУ, «Анёлам» удалося правесці паспяховую эвакуацыю і вярнуць марпеха. З меркаванняў бяспекі, дэталі аперацыі не раскрываюцца.

Аляксандр стаў 69-м чалавекам, якога «Анёлы» эвакуявалі на падкантрольную Украіне тэрыторыю.

Маці з сынам сустрэліся ў кабінеце камандзір ВМС УСУ, віцэ-адмірала Аляксея Неіжпапы, які асабіста кантраляваў правядзенне аперацыі на ўсіх яе этапах.

«Мы памятаем пра ўсіх. Пра кожнага матроса, кожнага афіцэра. Так, на жаль, шмат нашых хлопцаў у палоне, але мы ўсіх спрабуем вярнуць. Як сказаў наш прэзідэнт: «Мы кожнага памятаем і кожнага вернем». Не так хутка, як хочам, але мы будзем прыкладаць максімум намаганняў», – адзначыў Камандзір ВМС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках