7 лiпеня 2024, Нядзеля, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога не было за ўвесь час незалежнасці Беларусі»

25
«Такога не было за ўвесь час незалежнасці Беларусі»

Апафеоз карупцыі ў віцебскім будаўніцтве.

За апошні час у шасці найбуйнейшых прадпрыемствах Віцебскай вобласці, якія займаюцца будаўніцтвам, былі распачатыя справы аб крадзяжах і злоўжываннях.

Узначальвае спіс віцебскі домабудаўнічы камбінат. На карупцыі «пагарэў» яго генеральны дырэктар, які кіраваў арганізацыяй 10 гадоў Антон Дубовікаў. Па сумяшчальніцтве ён быў «дэпутатам» Віцебскага гарадскога савету мінулага склікання і чалавекам года Віцебшчыны-2015.

У кагорту пагарэлых на карупцыі бударганізацый уваходзяць «Віцебскабсельбуд», «Зеленбуд», «Мехкалона 43», «Жылбуд», «Будтрэст 9».

«Такі ўсплёск крэпкай гаспадарчай «актыўнасці» звязаны з падрыхтоўкай рэгіёну да «Форуму рэгіёнаў» і распілоўвання сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты. Ва ўсіх арганізацыях у злачынствах замешаны топ-мэнаджары. За ўвесь час незалежнасці Беларусі не было такога «букета» карупцыйных справаў у адной галіне асобнага рэгіёну», – піша чытач сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках