УСУ адышлі з мікрараёна «Канал» у Часівым Яры
3- 4.07.2024, 11:05
- 4,060
Мікрараён амаль цалкам знішчаны.
Украінскія вайскоўцы адышлі з мікрараёна «Канал» у Часівым Яры. Сілы абароны занялі больш выгадныя пазіцыі, але вораг працягвае ціснуць.
Пра гэта заявіў спікер АСГВ «Хорціца» Назар Валошын, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на эфір тэлемарафона.
«Мікрараён «Канал», у які вораг увайшоў, утрымліваць было не мэтазгодна. Гэта ж пагражала жыццю і здароўю вайскоўцаў. Пазіцыі нашых абаронцаў былі разбураныя. Была прынятая пастанова камандаваннем адысці на больш абароненыя, больш нарыхтаваныя пазіцыі», – распавёў ён.
Аднак, паводле звестак спікера, там вораг не спыняе сваіх актыўных баявых дзеянняў.
«У яго ёсць нейкія пэўныя дэдлайны, якія ён не можа выканаць некалькі ўжо месяцаў запар, – узяць горад Часів Яр. Спрабуе павесіць сваё трохкаляровае рыззё», – адзначыў Валошын.
Мікрараён акупанты цалкам знішчылі
3 ліпеня аналітыкі DeepState паведамілі, што акупанты «цалкам сцерлі» мікрараён «Канал» у Часівым Яры. Аналітыкі гавораць, што акупацыя гэтага мікрараёну каштавала расейцам вялізных страт. Таксама яны фактычна знішчылі ўсе шматпавярхоўкі ў жылым масіве.