7 лiпеня 2024, Нядзеля, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЛА атакавалі вайсковую часць ГРУ ў Стаўрапольскім краі РФ

1
БПЛА атакавалі вайсковую часць ГРУ ў Стаўрапольскім краі РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ёсць параненыя.

У вёсцы Маскоўскае Стаўрапольскага краю РФ дроны атакавалі вайсковую часць Галоўнага разведвальнага ўпраўлення краіны-агрэсара, у выніку чаго адзін разведчык атрымаў раненне, паведамляе Telegram-канал Astra са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак выдання, БПЛА атакавалі в/ч 33443 фармаванняў асаблівага прызначэння (Осназ) ГРУ. Вядома, што ўзарваўся адзін беспілотнік, аб пашкоджанні часці дакладна невядома.

Дагэтуль губернатар краю Уладзімір Уладзіміраў заявіў, што раніцай 4 ліпеня ў вёсцы Маскоўскае ўпалі два БПЛА. Ён сцвярджае, што інфраструктура не пацярпела, а «ўсе сістэмы працуюць у звычайным рэжыме».

Мінабароны краіны-агрэсара традыцыйна адрапартаваліся аб «знішчэнні» украінскіх беспілотнікаў – два БПЛА нібыта было збіта над тэрыторыяй Бранскай вобласці, адзін – над тэрыторыяй Белгародскай вобласці і адзін – у Тамбоўскай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках