Лукашэнка пакрыўдзіўся на вершы 70-гадовага пенсіянера
4- 4.07.2024, 11:36
- 19,820
З суда Уладзіміра Талкача забірала хуткая.
Суд Барысаўскага раёну прысудзіў 70-гадовага Уладзіміра Талкача да трох гадоў «хатняй хіміі». Пенсіянера прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Талкача затрымалі ў верасні 2023 года. Пенсіянер атрымаў 10 дзён арышту. Падчас вобыску дому ў яго канфіскавалі кампутар, у якім знайшлі вершы Талкача. Экспэртыза паказала, што некаторыя радкі могуць змяшчаць абразы Лукашэнкі.
Падчас суда пенсіянеру стала дрэнна. На хуткай яго забралі ў шпіталь, але праз некалькі гадзінаў працэс аднавілі.