7 лiпеня 2024, Нядзеля, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ксяндза Анджэя Юхневіча распачалі крымінальную справу пасля двух месяцаў «содняў»

На ксяндза Анджэя Юхневіча распачалі крымінальную справу пасля двух месяцаў «содняў»

У чым канкрэтна абвінавачваецца святар з Шуміліна – невядома.

У дачыненні да пробашча рымска-каталіцкай парафіі ў Шуміліна Анджэя Юхневіча распачатая крымінальная справа, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Ксяндза Анджэя Юхневіча перавялі ў СІЗА пасля двух месяцаў у ІЧУ. Супраць яго распачалі крымінальную справу, але ў чым абвінавачваецца святар – невядома.

Нагадаем, 8 траўня пасля сустрэчы святароў і каталіцкай абшчыны Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне сілавікі затрымалі клірыкаў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха. Упершыню Юхневіча асудзілі на 15 дзён арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Свяшчэнніку паставілі ў віну тое, што ў лютым 2022 года ён размясціў на фота свайго профілю ў Facebook выяву бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны.

Потым Юхневічу тры разы запар дабаўлялі па 15 дзён. Тэрмін чарговага арышту скончыўся 2 ліпеня, але ксёндз не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках