За падрыхтоўку забойства Сіманьян у Расеі затрымалі 8-класніка
13- 4.07.2024, 12:34
- 12,750
Не абышлося ў справе і без украінскага следу.
У справе аб нібыта «замаху» на расейскіх прапагандыстак Маргарыту Сіманьян і Ксенію Сабчак усплылі новыя фігуранты, адным з якіх аказаўся вучань восьмага класа Павел Р.
Пра гэта са ссылкай на СК РФ паведамілі ў звязаным з апошняй Telegram-канале «Асцярожна, навіны».
З ягоных звестак, школьнік быў затрыманы яшчэ 7 траўня разам са студэнтам каледжа сувязі Андрэем Дзеткоўскім і мантажнікам Сяргеем Каралянковым. Следства абвінавачвае іх у падрыхтоўцы да тэракту, звязваючы з неанацысцкай групоўкай Параграф88.
Нягледзячы на такія сур'ёзныя абвінавачанні, усім ім была абрана мера стрымання ў выглядзе начнога хатняга арышту.
Раней, у ліпені 2023 года за «падрыхтоўку замаху» на Сіманьян і Сабчак былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек.
Не абышлося ў гэтай справе і без украінскага следу. Расейскія сілавікі сцвярджаюць, што затрыманыя дзейнічалі «на заданне СБУ».
«Згодна са звесткамі ФСБ, у падазраваных тады былі канфіскаваныя аўтамат Калашнікава, патроны, халодная зброя, нацысцкая сімволіка, літаратура, а таксама сродкі сувязі і кампутары з інфармацыяй, якая «пацвярджае злачынныя намеры», – распавялі ў The Moscow Times.