Расейскі ЗРК С-60 узарваўся проста ў момант стрэлу
38- 4.07.2024, 22:54
- 38,360
Набой затрымаўся ў ствале.
Разлік варожага ЗРК С-60 самаліквідаваўся ў выніку выбуху набояў у ствале гарматы.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, момант выбуху і самазнішчэння экіпажа расейскага ЗРК апублікаваны ў сацыяльных сетках.
«Расейскі разлік С-60 спёкся ў выніку падрыву набоя ў ствале гарматы», – адзначае ў каментары аўтар публікацыі.
С-60 – савецкі зенітна-артылерыйскі комплекс, які выкарыстоўвае зенітныя гарматы АЗП-57 калібра 57 мм (распрацаваны ў сярэдзіне 1940-х гадоў), шырока распаўсюджаны ў свеце.