Ле Пэн палічыла за ганьбу публікацыю свайго фота на старонцы МЗС Расеі
13- 4.07.2024, 17:42
- 20,438
Палітык абвінаваціла РФ у правакацыі і ўмяшанні ў справы Францыі.
Лідарка парламенцкай фракцыі ўльтраправай партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Ле Пэн абвінаваціла Расею ў правакацыі і ўмяшанні ў справы Францыі пасля публікацыі яе фатаграфіі на старонцы МЗС РФ у сацсетцы X.
У допісе дыпведамства гаварылася, што «народ Францыі імкнецца да суверэннай замежнай палітыкі, якая адпавядае яго нацыянальным інтарэсам, і хоча пазбавіцца ад дыктату Вашынгтона і Брусэля».
Вядоўца канала TF1 спытаў Ле Пэн, ці не атрымлівала яе партыя падтрымку ад Расеі ў святле парламенцкіх выбараў у Францыі, указаўшы на публікацыю расейскага МЗС. У адказ палітык заявіла, што не нясе адказнасці за заявы расейскіх уладаў, але выказала абурэнне з'яўленнем гэтага допісу з яе фатаграфіяй.
«Калі робіцца такім паказным і правакацыйны твіт, гэта можна расцэньваць як форму ўмяшання» ў справы Францыі, падкрэсліла яна. На думку Ле Пэн, калі б расейскія ўлады былі зацікаўленыя ў перамозе яе партыі, то не зрабілі б такую публікацыю.
Палітык дадала, што падчас перадвыбарнай кампаніі яна і прадстаўнікі «Нацыянальнага аб'яднання» «дастаткова выразна выказалі сваю падтрымку Украіне і абазначылі яе межы», напрыклад, выказаліся супраць адпраўкі французскіх вайскоўцаў у гэтую краіну.
Раней паведамлялася, што заснаванае Ле Пэн «Нацыянальнае аб'яднанне» атрымала перамогу ў першым туры парламенцкіх выбараў у Францыі, набраўшы 33% галасоў. Другі радок заняў альянс левых «Новы народны фронт» (28%), кааліцыя прэзідэнта Эмануэля Макрона «Разам за рэспубліку» прыйшла трэцяй з 20%. Другі тур прызначаны на 7 ліпеня.