Палякі на «фургоне Дзядзькі Мокуса» зладзілі сапраўдны фурор на дарогах Беларусі
6- 4.07.2024, 14:07
- 10,262
![Палякі на «фургоне Дзядзькі Мокуса» зладзілі сапраўдны фурор на дарогах Беларусі](https://i.c97.org/ai/601536/aux-head-1720091244-20240626_furgon_360.jpg)
Беларусы рэагуюць на дзіўны транспарт «як на казку».
Нядаўна ў Беларусі заўважылі вельмі незвычайны рэтрамабіль, які калясіць па дарогах: у сетцы яго ўжо параўноўваюць з фургонам Дзядзькі Мокуса з мультфільма пра парася Фунціка. Выявілася, уладальнікі «мульцяшнага» аўто – муж і жонка з Польшчы. Яны распавялі «Ліда ТВ» пра свой сродак перамяшчэння і ўражанні ад Беларусі.
Чырвоны фургончык у стылі рэтра – створаная ўручную самаробка. Гаспадар аўта паводле прафесіі сталяр, а яго хобі – рэтрааўтамабілі і антыкварная мэбля. Плёнам абодвух захапленняў стаў незвычайны аўтамабіль, які паляк стварыў сваімі рукамі. Ягоная жонка распавяла, што піша вершы.
![](https://i.c97.org/ai/601536/aux-1720091022-screenshot_2024-07-04_122408.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/601536/aux-1720091023-screenshot_2024-07-04_122555.jpg)
У сваю чаргу, беларусы рэагуюць на дзіўны транспарт «як на казку» і нават спыняюць падарожнікаў на трасе, каб сфатаграфавацца з ім.
Дарэчы, рэтрамабіль вядомы і ў самой Польшчы – пра яго нават пісалі мясцовыя СМІ. Стваральнік фургончыка – пан Ежы з Лодзі – працаваў над сваім стварэннем 10 гадоў і ладзіць на вуліцах сапраўдны фурор: усе хочуць з ім сфатаграфавацца.
На капоце аўтамабіля красуецца надпіс Mercer 101d, аднак такой маркі, як і мадэлі, у рэчаіснасці не існуе. Гэта ўнікальнае аўта, у якога няма аналагаў у свеце і канкрэтнага прататыпа. Зрэшты, дызайн натхнёны амерыканскімі мадэлямі 1920-х гадоў, а базай паслужыла шасі ад грузавога фургона Mercedes 1980-х гадоў. Элементы корпуса выраблены з мэблевага дрэва.
![](https://i.c97.org/ai/601536/aux-1720091023-screenshot_2024-07-04_122642.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/601536/aux-1720091069-image_2024_07_04T11_01_47_697Z.png)
Са слоў Ежы, на ўкладзеныя ў праект грошы можна было купіць новы аўтамабіль высокага класа, але ён ні пра што не шкадуе.