Зяленскі: Расея без Украіны і Беларусі - гэта нуль
12- 4.07.2024, 15:27
- 13,144
![Зяленскі: Расея без Украіны і Беларусі - гэта нуль](https://i.c97.org/ai/597954/aux-head-1717692447-20240101_zelen_360.jpg)
РФ страціць статус «імперыі».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея страціць статус «імперыі», калі не зможа заваяваць Украіну і Беларусь.
Аб гэтым Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Bloomberg. З яго слоў, Украіна і Беларусь патрэбная дыктатару Уладзіміру Пуціну, каб пацвердзіць статус імперыі сваёй краіны.
«Як упэўнены на 100%: Расея без Украіны - гэта нуль. Расея без Украіны і Беларусі - гэта будзе маленькая...нармальная краіна, не імперыя. Ніколі не будзе імперыяй. Менавіта таму Пуцін будзе змагацца да канца за ўсякую магчымасць акупаваць Украіну», - сказаў Зяленскі.