7 лiпеня 2024, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вярнулі пад свой кантроль важную пазіцыю на фронце

УСУ вярнулі пад свой кантроль важную пазіцыю на фронце

Група ўкраінскіх штурмавікоў закідала расейцаў гранатамі.

Штурмавікі 93-й асобнай механізаванай брыгады «Халодны Яр» адбілі і вярнулі пад свой кантроль раней захопленую пазіцыю паблізу Кляшчыеўкі. Відэа са штурмам апублікавалі на афіцыйным ютуб-канале брыгады. Праціўніку ўдалося захапіць пазіцыю дзякуючы выкарыстанню дронаў-камікадзэ і скідам боепрыпасаў з газамі, піша dialog.ua.

Геалакацыю пазіцыі не адзначаюць, але кажуць, што яна мела важнае значэнне для мяжы абароны брыгады.

«Ваяваць і ўтрымліваць пазіцыі за сялом Кляшчыеўкай пад Бахмутам стала цяжка! Воіны 93-й брыгады «Халодны Яр» угрызаюцца ў пазіцыі зубамі, а іх выбіваюць FPV і труцяць газамі. Праз значна большую сілу супраціўніка адна з важных пазіцый «халоднаяраўцаў» была страчаная. У гэтым відэа штурмавікі 93-й вяртаюць яе назад», - распавялі дэталі аб гэтым баі ў прэс-службе.

Штурм здзяйсняла ў пачатку дня група байцоў, узброеных пяхотнай зброяй і штурмавымі гранатамі.

«На ўзыходзе сонца група штурмавікоў выбівае расейскіх акупантаў стралковай зброяй і закідвае іх гранатамі. Воіны падзяліліся відэа з экшэн-камер», — коратка рэзюмавалі бой у 93-й брыгадзе.

Задача была паспяхова выкананая, і пазіцыя была вернутая назад з ліквідацыяй падчас бою асабовага складу супраціўніка.

Акупанты пасля страты кантролю над Кляшчыеўкай, а дакладней, над развалінамі вёскі, якія дзе-нідзе засталіся на яе месцы, не раз спрабавалі вярнуць кантроль над лакацыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках