Генеральны сакратар ААН нагадаў Лукашэнку аб правах чалавека
15- 4.07.2024, 17:54
- 13,132
![Генеральны сакратар ААН нагадаў Лукашэнку аб правах чалавека](https://i.c97.org/ai/573888/aux-head-1701523510-20231129_a_guterisz_360.jpeg)
Напярэдадні іх сустрэчы адбыўся даклад наконт Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН.
У Астане на палях Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) адбылася сустрэча Лукашэнкі і генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша, паведамляе «Радыё Свабода»..
«Генеральны сакратар выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён выказаў пажаданне, каб учорашняя амністыя стала крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі», - адзначаецца ў паведамленні.
Адзначым, 3 ліпеня прайшоў інтэрактыўны дыялог аб Беларусі на 56-й сесіі Рады ў правах чалавека ААН.
Падчас яго спецыяльная дакладчыца аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прадставіла новы даклад аб сітуацыі ў краіне.
Прадстаўнікоў афіцыйнага Менска на пасяджэнні не было. Падчас абмеркавання даклада ніводная краіна не заступілася за рэжым Лукашэнкі.