Украінскія памежнікі паказалі, як прарываліся на бронятэхніцы пад шчыльным абстрэлам расейцаў
2- 4.07.2024, 18:35
- 4,978
![Украінскія памежнікі паказалі, як прарываліся на бронятэхніцы пад шчыльным абстрэлам расейцаў](https://i.c97.org/ai/601576/aux-head-1720107337-202307814_zsu_bred_360.jpg)
Відэафакт.
Украінскія памежнікі змаглі прадзерціся пад шчыльным абстрэлам расейцаў у пазіцыі субратоў для таго, каб правесці эвакуацыю на Сватаўскім кірунку.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны ў Facebook.
Як адзначылі ва ўстанове, на відэа паказана, як памежны экіпаж БМП прарываецца на пазіцыі пад смяротным варожым агнём. Украінскія байцы рухаліся на браневіку YPR-765 брыгады «Стальная мяжа».
У гэты момант у яго цэлілі два РСЗА «Град» ворага і 15 снарадаў з ствольнай артылерыі.