Пуцін зноў загаварыў пра адзіную валюту Беларусі і РФ
34- 4.07.2024, 20:15
- 20,814
![Пуцін зноў загаварыў пра адзіную валюту Беларусі і РФ](https://i.c97.org/ai/601587/aux-head-1720113346-20211213_lu_pu_360.jpg)
Таксама дыктатар РФ анансаваў стварэнне адзінага «парламента».
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін мяркуе, што ўвядзенне адзінай валюты ў перспектыве магчымае. Пра гэта расейскі кіраўнік сказаў на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў саміту ШАС у Астане.
На думку Пуціна, спачатку неабходна развязаць пытанні эканамічнага характару.
«Мы проста пастанавілі, і прэзідэнт Беларусі мяркуе, я падтрымліваю яго, што на першым этапе трэба развязаць найперш пытанні не палітычнага, а эканамічнага характару. Трэба стварыць базу для далейшага збліжэння і на палітычным трэку», – сказаў расейскі дыктатар.
Ён адзначыў, што ў будучыні магчымае і стварэнне адзінага парламента ў «саюзнай дзяржаве».
«У нас працуюць міжпарламенцкія структуры, міжурадавыя. Ці трэба цяпер пераходзіць, як было першапачаткова заяўлена, да адзінага парламента? Ну, гэта пытанне часу», – падкрэсліў Пуцін.
Кіраўнік РФ звярнуў увагу, што Беларусь і Расея ўжо зрабілі сур'ёзныя захады ў эканамічным збліжэнні, сярод іншага, у сферах падатковага і мытнага рэгулявання.