Байдэн прызнаў, што «аблажаўся» на дэбатах з Трампам
12- 4.07.2024, 20:36
- 4,496
![Байдэн прызнаў, што «аблажаўся» на дэбатах з Трампам](https://i.c97.org/ai/349125/aux-head-1569049111-20190921_djo_bajden_360.jpg)
Але настаяў на тым, што будзе прадаўжаць сваю кампанію пераабрання.
Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што «аблажаўся» падчас дэбатаў з былым прэзідэнтам Дональдам Трампам, але настаяў на тым, што будзе прадаўжаць сваю кампанію пераабрання.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
«У мяне была дрэнная ноч... І рэч у тым, што, ведаеце, я аблажаўся. Я здзейсніў памылку», – сказаў Байдэн мясцовай радыёстанцыі ў Вісконсіне.
Прэзідэнт ЗША дадаў, што «мае намер перамагчы на гэтых выбарах», паўтарыўшы фразу, якую ён часта выкарыстаў пасля няўдалых дэбатаў на мінулым тыдні.
«Калі цябе збіваюць з ног, ты проста паднімаешся», – сказаў ён.