7 лiпеня 2024, Нядзеля, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Турцыі замовіла 300 порцый шаўрмы пасля выхаду ў плэй-оф Еўра

1
Каманда Турцыі замовіла 300 порцый шаўрмы пасля выхаду ў плэй-оф Еўра

Уладальніку гановерскай закусачнай давялося гатаваць больш за 100 кг мяса.

Каманда Турцыі пасля выхаду з групы на чэмпіянаце Еўропы замовіла ў свой гатэль пад Гановерам 300 порцый шаўрмы, паведамляе Bild.

Уладальнік кавярні Lister Döner Далдар Джунаід расказаў газеце, што гульцы падчас турніру заходзілі да яго ў кавярню, а тут яму патэлефанаваў адміністратар каманды і сказаў, што хоча атрымаць 300 порцый шаўрма праз тры гадзіны. Джунаіду давялося ехаць да гатэля на трэйлеры з мабільнай закусачнай і гатаваць больш за 100 кг мяса.

На святкаванне паклікалі ўсіх, у тым ліку паліцыю, супрацоўнікаў гатэля і ахоўнікаў. «Адзін з гульцоў з'еў тры шаўрмы, але я не скажу хто», – заявіў уладальнік кавярні.

Джунаід дадаў, што пасля выхаду ў чвэрцьфінал каманды Турцыі зноў замовілі 300 порцый шаўрмы, але ягоны трэйлер у той дзень быў у іншым месцы.

Туркі выйшлі ў плэй-оф 26 чэрвеня пасля перамогі над Чэхіяй (2:1). У 1/8 фіналу туркі 2 ліпеня падолелі аўстрыйцаў (2:1) і ўпершыню за 16 гадоў выйшлі ў чвэрцьфінал Еўра.

Наступны матч каманда Турцыі правядзе 6 ліпеня з Нідэрландамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках