7 лiпеня 2024, Нядзеля, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча хоча задзейнічаць памежнікаў з Фінляндыі, Нямеччыны і Грэцыі для абароны мяжы з Беларуссю

9
Польшча хоча задзейнічаць памежнікаў з Фінляндыі, Нямеччыны і Грэцыі для абароны мяжы з Беларуссю

Падрыхтоўка ўжо вядзецца.

Польскія ўлады маюць намер задзейнічаць памежнікаў і паліцыянтаў з Фінляндыі, Нямеччыны і Грэцыі для патрулявання мяжы з Беларуссю.

Пра гэта заявіў высокапастаўлены польскі чыноўнік, піша Reuters.

«Падрыхтоўка ідзе поўным ходам, і гэта краіны, якія маюць вялікі досвед аховы межаў. Асабліва, напрыклад, грэцкі досвед можа быць вельмі карысны», – расказаў чыноўнік.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што сярод мігрантаў з Беларусі могуць быць людзі, спецыяльна навучаныя нападаць на польскіх салдатаў.

Урад Польшчы мае намер узняць пытанне абароны мяжы з Беларуссю на саміце NATO ў Вашынгтоне на будучым тыдні.

Памежнае агенцтва Еўрапейскага Звязу Frontex паведамляе, што колькасць людзей, якія спрабуюць перасячы мяжу ЕЗ праз усходнюю мяжу блоку, амаль падвоілася за першыя пяць месяцаў 2024 года, хоць гэты маршрут застаецца даволі невялікім у параўнанні з іншымі шляхамі ў Еўропу.

У пачатку ліпеня пасля таго, як сітуацыю пракаментаваў афіцыйны Пекін, колькасць спробаў штурму мяжы Польшчы з тэрыторыі Беларусі крыху скарацілася.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках