7 лiпеня 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве мужчына страляў з акна

5
У Барысаве мужчына страляў з акна

Пацярпела трохгадовае дзіця.

У Барысаве мужчына з акна страляў з пнеўматыкі – пацярпела трохгадовае дзіця, паведамляе УУС Менскага аблвыканкама.

Жанчына паведаміла праваахоўнікам, што невядомы хуліган прычыніў цялесныя пашкоджанні яе трохгадовай дачцэ і ажыццявіў стрэл з пнеўматычнай зброі. Ён быў такой сілы, што куля засталася ў дзіцяці ў ніжняй частцы нагі.

«Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Старабарысаўскага аддзела міліцыі Барысаўскага РУУС адразу зразумелі, што стралялі з вокнаў аднаго з дамоў па вуліцы Лапаціна, дзе ў той момант гуляла жанчына з дзіцем», – паведамілі міліцыянты.

У выніку аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікі высветлілі, «што пацешыцца надумаў 50-гадовы мясцовы жыхар».

Мужчына з аконнага праёму захацеў пастраляць па дрэвах.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках