5 кастрычнiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабуля напалохала сілавікоў Пуціна словам «ГУР» на Краснай плошчы

3
Бабуля напалохала сілавікоў Пуціна словам «ГУР» на Краснай плошчы

Пенсіянерку схапілі.

Загадкавы інцыдэнт адбыўся 5 ліпеня ў сакральным месцы расейскай сталіцы – на Краснай плошчы.

Там невядомая пенсіянерка нанесла слова «ГУР» балончыкам фарбы, за што неадкладна была арыштаваная.

Пра здарэнне расказалі расейскія рэсурсы, паведамляе Диалог.UA.

ГУР – гэта абрэвіятура, якая расшыфроўваецца як «Галоўная ўправа разведкі».

Гэта аддзел ва ўкраінскім Міністэрстве абароны, які займаецца сакрэтнымі аперацыямі, у тым ліку ліквідацыяй ворагаў Украіны па-за межамі краіны.

Пенсіянерка нанесла надпіс «ГУР» на помнік Лобнае месца ля сценаў Крамля. Яе матывы не агучваюцца. Аднак расейскія СМІ сцвярджаюць, што расейка нібыта магла стаць «ахвярай украінскіх ашуканцаў».

«Пры сабе ў бабулькі тэлефон з відэа зробленага і балончык з фарбай», – паведаміў расейскі навінавы рэсурс Mash.

Жанчына была імгненна арыштаваная. Яе лёс на гэты момант невядомы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках