5 кастрычнiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне мяняюць правілы выезду для мужчынаў

2
Ва Украіне мяняюць правілы выезду для мужчынаў

Стала вядома, якія новыя патрабаванні пачнуць дзеянне з 17 ліпеня.

З 17 ліпеня 2024 года пры перасячэнні мяжы Украіны на выезд ва ўсіх мужчынаў ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў будуць правяраць наяўнасць ваенна-ўліковага дакумента. Новыя правілы ўжываюцца да ўсіх катэгорый мужчынаў, сярод іншага да тых, хто быў выключаны з воінскага ўліку або мае адтэрміноўку ад мабілізацыі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, палкоўнік Андрэй Дземчанка ў каментары «Украінскай праўдзе».

Паведамляецца, што папяровы і электронны ваенна-ўліковы дакумент маюць аднолькавую юрыдычную сілу.

Прадстаўнік ДПСУ адзначыў, што 16 ліпеня заканчваецца вызначаны законам Украіны № 3633-IX двухмесячны тэрмін, цягам якога грамадзяне Украіны павінны былі стаць на воінскі ўлік або ўдакладніць свае ваенна-ўліковыя звесткі. З гэтым звязаная і рэалізацыя ў поўным аб'ёме патрабаванняў пункта 17 Парадку правядзення набору грамадзянаў на ваенную службу праз мабілізацыю, на асаблівы перыяд, зацверджанага пастановай Кабінета міністраў № 560 ад 16 траўня 2024 года.

«Беручы гэта да ўвагі, пачынаючы з 00.00 17 ліпеня памежнікі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Украіны на выезд будуць правяраць ва ўсіх грамадзянаў Украіны мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў ваенна-ўліковыя дакументы. У выпадку адсутнасці ваенна-ўліковага дакумента памежнікі будуць адмаўляць у перасячэнні дзяржаўнай мяжы на выезд з Украіны», – расказаў Дземчанка.

Ён таксама дадаў, што ў выездзе з Украіны таксама будуць адмаўляць тым мужчынам, у дачыненні да якіх у Адзіным дзяржаўным рэестры прызыўнікоў, ваеннаабавязаных і рэзервістаў ёсць інфармацыя пра прадстаўленне іх у вышук у Нацыянальную паліцыю. Такіх асобаў будуць перадаваць супрацоўнікам паліцыі.

У той самы час катэгорыі грамадзянаў Украіны, якім дазволены выезд за мяжу падчас дзеяння вайсковага становішча, не змяніліся.

Паводле словаў прадстаўніка ДПСУ, у ваенна-ўліковых дакументах мужчынаў мабілізацыйнага ўзросту (ад 18 да 60 гадоў), якія маюць права на выезд за межы Украіны, павінна быць адпаведная інфармацыя: звесткі пра выключэнне з воінскага ўліку праз стан здароўя або звесткі пра атрыманне адтэрміноўкі.

«Каб унікнуць якіх-небудзь непаразуменняў пры перасячэнні мяжы просім грамадзянаў узяць да ўвагі гэту інфармацыю пры планаванні паездкі», – падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках