5 кастрычнiка 2024, Субота, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі ваенны самалёт упершыню прызямліўся ў Баранавічах

3
Кітайскі ваенны самалёт упершыню прызямліўся ў Баранавічах

Стала вядома, з якой мэтай прыбыў борт з КНР.

Вайскоўцы Кітая прыляцелі ў Беларусь для правядзення супольных антытэрарыстычных вучэнняў, паведамляе Цензор.НЕТ.

Адзначаецца, што кітайскі самалёт упершыню прызямліўся на ваенны аэрадром «Баранавічы».

Як заяўляецца, супольная трэніроўка дасць магчымасць абмяняцца досведам, правесці зладжванне беларускіх і кітайскіх падраздзяленняў.

«Адзначым, што за першы паспяховы элемент гэтых вучэнняў для 61-й знішчальнай авіябазы можна ўважаць засваенне ангельскай мовы для разумення “кітайскай ангельскай” ва ўмовах стрэсу (пасадка замежнага самалёта) і далейшага ўзаемадзеяння на трэніроўках пасля столькіх гадоў працы з расейцамі», – гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што вучэнні прадоўжацца з 8 да 19 ліпеня 2024 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках