5 кастрычнiка 2024, Субота, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі ўвялі ліміт на грошы гатоўкай за мяжой

5
Беларускія банкі ўвялі ліміт на грошы гатоўкай за мяжой

Зняць цяпер можна толькі пэўны памер.

У прэс-службе «Белгазпрамбанка» паведамілі пра ўвядзенне ліміту на зняцце грошай гатоўкай у банкаматах за межамі Беларусі. Чакаецца, што часовыя абмежаванні будуць дзейнічаць з 5-га ліпеня. Аднак колькі яны прадоўжацца, у кіраўніцтве банка не расказалі. Акрамя таго, аналагічны захад ад сёння ўвёў яшчэ адзін беларускі банк – «БНБ Банк».

У прэс-службе «Белгазпрамбанка» адзначылі, што такія захады закліканыя гарантаваць дадатковую бяспеку кліентаў за мяжой і зберагчы ад фінансавага махлярства. Так, з 5 ліпеня 2024 года беларусы, знаходзячыся за межамі краіны, змогуць зняць грошы гатоўкай у рамках наступных устаноўленых лімітаў:

Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Cashalot, Visa Gold, Mastercard Gold, Mastercard World – 300 USD;

Visa Platinum – 500 USD;

Visa Infinite, Visa Infinite Optima, Mastercard Black Edtion, Mastercard World Elite – 1000 USD.

Акрамя таго, часовыя абмежаванні закранулі безнаяўныя аперацыі за межамі Беларусі, у тым ліку P2P-пераводы і аперацыі з выкарыстаннем карткі «Белгазпрамбанка» на замежных інтэрнэт-рэсурсах. На іх паставілі наступныя ліміты за суткі:

Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Cashalot, Visa Gold, Mastercard Gold, Mastercard World, Visa Platinum – 2000 USD;

Visa Infinite, Visa Infinite Optima, Mastercard Black Edtion, Mastercard World Elite – 5000 USD.

З поўным спісам новых абмежаванняў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце («Белгазпрамбанка» https://belgazprombank.by/personal_banking/plastikovie_karti/ogranicheniya/).

У прэс-службе «БНБ-Банка» паведамілі, што з 5 ліпеня для трымальнікаў картак Visa і Mastercard таксама ўводзіцца ліміт на правядзенне наяўных і безнаяўных аперацый за межамі Беларусі. Так, кліенты банка змогуць зняць наступныя сумы, у залежнасці ад віду плацежнай карты:

Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Gold, Mastercard Gold, Mastercard World – 300 USD;

Visa Platinum – 500 USD;

Visa Infinite – 1000 USD.

Што да безнаяўных аперацый, у тым ліку P2P-пераводаў і аперацый на замежных інтэрнэт-рэсурсах, ліміты выкарыстаннем карткі «БНБ-Банка» складаюць за дзень:

Visa Classic, Mastercard Standard, Visa Gold, Mastercard Gold, Mastercard World, Visa Platinum – 2000 USD;

Visa Infinite – 5000 USD.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках