27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota рыхтуе магутны красовер таннейшы за ўсіх сваіх канкурэнтаў

3
Toyota рыхтуе магутны красовер таннейшы за ўсіх сваіх канкурэнтаў

Раскрытыя сакрэты ўнікальнай мадэлі.

Toyota рыхтуе недарагую альтэрнатыву спартовым красоверам BMW і Mercedes. На першых выявах у сетцы паказалі, як можа выглядаць новая мадэль з магутнай сілавой устаноўкай і яркім дызайнам.

Новы спартовы красовер Toyota GR Crown Sport выканаюць на базе мадэлі 2024 года, якая не так даўно выйшла на рынак. Гэта даволі буйная мадэль з намёкам на прэміюм. Лічбавы мастак Theottle паказаў свой варыянт спартовай мадыфікацыі мадэлі.

Мяркуючы з выяваў, якія падрыхтаваў мастак у спробе ўгадаць дызайн, новая машына атрымае бамперы з буйнымі паветразаборнікамі, нізкія накладкі на парогі і новыя колавыя дыскі на нізкапрофільных покрыўках.

Красовер дасягае 4,7 м у даўжыню пры колавай базе блізу 2,8 м. Дызайн мадэлі выканалі ў новым, складаным карпаратыўным стылі з выгнутымі фарамі, насычанай пластыкай лініямі і паверхнямі, і незвычайнымі заднімі ліхтарамі. Колы – дыяметрам 21 цаля.

Базавы красовер Toyota Crown Sport 2024 абсталяваны гібрыднай сілавой устаноўкай на базе 2,5-літровага бензінавага матора. Кошт Crown Sport – ад 39 600 даляраў.

Топавы варыянт атрымаў такі ж РУЗ, які дапоўнілі двума электраматорамі. Магутнасць складае 306 к.с. Пры гэтым камбінаваны выдатак паліва 4,9 л/100 км. І 90 км прабегу выключна на электрацязе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках