5 кастрычнiка 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі падчас нарыхтоўкі дроваў для акупантаў памёр кіраўнік раёна Курскай вобласці

10
У Расеі падчас нарыхтоўкі дроваў для акупантаў памёр кіраўнік раёна Курскай вобласці

Гэта адбылося ў выніку падзення ссечанага дрэва.

У пятніцу, 5 ліпеня, падчас нарыхтоўкі дроваў для патрэбаў расейскіх акупантаў памёр часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка раёна Курскай вобласці Сяргей Белых.

Пра гэта паведамляе расейскае выданне RTVI.

Пра смерць чыноўніка першым паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў.

Паводле ягоных словаў, гэта адбылося ў выніку падзення ссечанага дрэва. Пасля інцыдэнту яго неадкладна даставілі ў раённую лякарню, аднак праз сур'ёзныя траўмы ён памёр.

Выданне піша, што Белых і раней дапамагаў пілаваць дровы для патрэбаў удзельнікаў вайны РФ супраць Украіны.

Сяргею Белых было 64 гады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках