5 кастрычнiка 2024, Субота, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмікі далі прагноз на ўраджайнасць грыбоў і ягадаў у рэгіёнах Беларусі

3
Акадэмікі далі прагноз на ўраджайнасць грыбоў і ягадаў у рэгіёнах Беларусі

Колькасць дароў лесу ацанілі паводле пяцібальнай шкалы.

У сёлетнім сезоне спецыялісты Інстытута лесу НАН Беларусі адзначаюць высокую ўраджайнасць ягадаў на Гомельшчыне. А што ў іншых рэгіёнах? І ці чакаць багацця грыбоў у беларускіх лясах?

Пра гэта навуковы супрацоўнік сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу НАН Беларусі Ігар Махавік расказаў «Сельской газете».

– Сёлета ўраджай чарніцаў наступны (у нашай краіне выкарыстоўваецца пяцібальная шкала ацэнкі): Гомельская вобласць – 4 балы, Берасцейская, Менская і Магілёўская – 3, Гарадзенская – 2, Віцебская – 1. У кожнай з іх спецыялісты назіраюць за ростам чарніцаў, брусніцаў, буякоў і журавінаў. Іх ураджайнасць у вялікай ступені залежыць ад умоваў надвор'я, – удакладніў Ігар Махавік. – Улік вядуць з красавання. Ягады могуць быць як буйныя, так і дробныя, таму пры адной і той іх колькасці можна атрымаць розны ў масе ўраджай.

Паводле словаў спецыяліста, такія чаканні абумоўленыя тым, што ранняй вясной гэтага года трымаліся даволі высокія тэмпературы, чаму вегетацыйны сезон пачаўся на два-тры тыдні раней, чым звычайна. Потым у паўночнай частцы Беларусі здарыліся зваротныя замаразкі да 4-5 градусаў, што адбілася на расквітнелых чарніцах. Зрэшты, летась таксама адзначаліся, але не пашкодзілі ягаднік, бо той ужо адцвіў.

– У паўднёвых рэгіёнах чарніцы зацвіла на тры тыдні раней, чым звычайна, а недзе нават у першай дэкадзе красавіка, – адзначыў навуковец. – Цяпер масава пладаносяць.

Паводле словаў эксперта, ураджай чарніцаў, як і астатніх ягадаў, павінен выйсці на сярэднія значэнні. А вось журавінаў чакаецца больш: пад замаразкі яны, расквітнелыя значна пазней, практычна не патрапілі.

А што ж з грыбамі? У НАН прагназуюць ураджай грыбоў сярэдняга ўзроўню. Баравікоў і чырвонагаловікаў можа быць крыху менш, чым звычайна: узімку назіралася багацце ападкаў, у нізінах была вада, якая ў асобных месцах застаецца і цяпер. Усё залежыць ад надвор'я: пасля гарачага перыяду дажджы – праз 10–14 дзён актыўна пойдуць грыбы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках