5 кастрычнiка 2024, Субота, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даваяваліся, Хатынь адпачывае»

38
«Даваяваліся, Хатынь адпачывае»

Жыхар Белгародскай вобласці РФ паказаў вынікі «СВА».

Вайна, якую Уладзімір Пуцін пачаў супраць Украіны два з паловай гады таму, вяртаецца ў Расею.

Шэраг памежных населеных пунктаў РФ сталі зонай баявых дзеянняў і амаль поўнасцю знішчаныя.

Сярод іх сяло Безымена ў Белгародскай вобласці, якое знаходзіцца ўсяго за пару км ад мяжы.

Што стала з сялом праз пуцінскую «СВА», зняў на відэа мясцовы жыхар, піша dialog.ua.

Безымена, дзе да вайны жыла амаль тысяча чалавек, стала поўнасцю бязлюдным. Там сёння застаюцца толькі некалькі чалавек.

Сяло стала паўнавартаснай зонай баявых дзеянняў, па ім штодня прылятаюць снарады і ўдарныя дроны. Цэлых дамоў у населеным пункце амаль не засталося.

Жыхар Безымена, здымаючы наступствы «СВА» на відэа, адкрыта прад'яўляе прэтэнзіі ўладам і войску за тое, што яны не могуць абараніць уласную тэрыторыю.

«Цяпер я вам пакажу, што робіцца ў нашым сяле… Цяпер я пакажу, як нас абараняюць. Глядзіце, таварышы... Пустыня! Выпаленае сяло. Хатынь адпачывае. Кожны дзень паляць па 6 дамоў. З нашага боку рэакцыі ніякай. Вось так вось мы даваяваліся... Людзей выжылі з вёскі, засталіся адзінкі... Па вуліцы не праедзеш – людзі паадпускалі сабак, каб з голаду не здохлі. Вось яны нападаюць цяпер на людзей. Улады ў сяле няма. Марадзёры ездзяць. Міліцыя да нас не прыязджае. Рабі – што хачу! Святла няма... Трансфарматар разбіты. Сёння больш за 20 дронаў было. Б'юць, нібы ў сябе дома... Вось так абараняюць нас нашы абаронцы!» – расказаў расеец.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках