5 кастрычнiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як быццам кусаеш нешта скураное»

11
«Як быццам кусаеш нешта скураное»

У Беларусі выпусцілі марозіва з дзіўным смакам.

Блогер апублікаваў у TikTok ролік, у якім паказаў і пакаштаваў новае марозіва з смакам энэргетычнага напою. Гэта супольны прадукт брэндаў Frudoza і Dynamit.

Каментатары пацікавіліся, ці трэба будзе паказаць пашпарт на касе для набыцця ласунку.

«А вы ведалі, што ў Менску з'явілася першае “энэргетычнае” марозіва? Смак энэргетыку плюс кавалачкі малінаў», – анансаваў беларус.

Ён расказаў, што склад звычайны для марозіва, аднак, як у энэргетычных напітках, тут ёсць кафеін і таўрын.

«На смак як энэргетык Dynamit. Гэта вельмі крутая тэма. Фруктовая сакавітая абалонка з смакам энэргетыку. За зубы кусаеш, як быццам хапаешся за нешта скураное», – падзяліўся блогер Какабай.

@kokobyy Новинка - коллаб со вкусом энергетика! С завтра в магазинах до 2byn. На охоту! #кокобай #новинка #мороженое ♬ оригинальный звук - Кокобай

Паводле ягоных словаў, кошт марозіва будзе да двух рублёў, а шукаць навінку варта ў крамах сеткі «Карона». «Марозіва вельмі смачнае, а яшчэ мне падабаецца, што ўсярэдзіне смачны сметанковы пламбір. А вось малінаў тут мала», – ацаніў блогер.

У каментарах некаторыя карыстальнікі TikTok цікавіліся, ці можна будзе набыць гэтае марозіва людзям маладзейшым за 18 гадоў (так, энэргетычныя напоі якраз прадаюць пакупнікам ад 18 гадоў). «А яго без пашпарта прададуць?» – спытаў каментатар.

«Нарэшце хтосьці зразумеў, што энэргетыкі проста самі сабой смачныя», – адзначыў іншы карыстальнік TikTok.

«Насамрэч нічога добрага няма, цяпер і так з 10 гадоў на іх сядзяць. І гэтым далей падсаджваюць», – падзяліўся сваім меркаваннем трэці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках