5 кастрычнiка 2024, Субота, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом: У Байдэна працуюць над сустрэчай з Зяленскім на саміце NATO

2
Белы дом: У Байдэна працуюць над сустрэчай з Зяленскім на саміце NATO

Яна можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.

У прэзідэнта ЗША Джо Байдэна працуюць над арганізацыяй сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім ужо на наступным тыдні. Яна можа прайсці ў рамках саміту NATO ў Вашынгтоне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расшыфроўку брыфінгу высокапастаўленага чыноўніка Белага дому.

Паводле ягоных словаў, 9 ліпеня Байдэн сустрэнецца з лідарамі NATO ў рамках мерапрыемства, прысвечанага 75-м угодкам Альянсу. У сераду, 10 ліпеня, на саміце ён павітае Швэцыю як новага чальца NATO, на вечар запланаваная супольная вячэра ў Белым доме.

У чацвер, 11 ліпеня, пройдуць сустрэчы з ЕЗ і партнёрамі альянсу ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне – Аўстраліяй, Японіяй, Рэспублікай Карэя і Новай Зеландыяй. У другой палове дня адбудзецца паседжанне Рады NATO-Украіна.

Пасля гэтага Байдэн правядзе мерапрыемствы з удзелам амаль 20 хаўруснікаў і партнёраў, якія ўжо падпісалі пагадненні аб бяспецы з Украінай.

«І хоць у прэзідэнта будзе даволі напружаны графік, мы працуем над арганізацыяй сустрэчаў з рознымі сусветнымі лідарамі на палях саміту, уключаючы прэзідэнта Зяленскага. І ў найбліжэйшыя дні ў нас будзе больш інфармацыі пра іх, якой мы падзелімся», – дадаў чыноўнік.

Адзначым, на сённяшні стан украінскі бок афіцыйна не гаварыў пра паездку Зяленскага ў Вашынгтон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках